10 сакавіка 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Іосіфавіча Дыдышкі (1949), беларускага спартсмена (шахматы), міжнароднага гросмайстра
Вячаслаў Іосіфавіч Дыдышка нарадзіўся 10 сакавіка 1949 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вячаслаў пачаў гуляць у шахматы дома. З пяці братоў будучага майстра, двое – Міхаіл і Уладзімір – былі першаразраднікамі па гульні ў шахматы.
У дванаццаць гадоў Вячаслаў Дыдышка прыняў удзел ў Рэспубліканскіх шахматных спаборніцтвах сярод школьнікаў. Шахматную тэорыю ведаў горш за аднагодкаў, але ўжо і на той час вылучаўся сваім асаблівым стылем.
За гады вучобы ў Рэспубліканскай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце спартыўнага профілю (Мінск) ён хутка прагрэсіраваў. У 16 гадоў Вячаслаў Дыдышка стаў чэмпіёнам БССР сярод дарослых і пасля гэтага яшчэ чатыры гады заваёўваў гэта званне.
17 красавіка 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Пятровіча Вайшэвіча (1942), педагога, паэта
Вячаслаў Пятровіч Вайшэвіч нарадзіўся 17 красавіка 1942 г. у вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і селяніна. Бацька памёр у 1944 г. Маці пасля вайны працавала ў калгасе. У 1960 г. Вячаслаў закончыў дзесяць класаў Крывошынскай сярэдняй школы, у 1966 г. — філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна.
13 красавіка 2022 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Бацкалевіча (1897–1969), ваеннага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
Аляксандр Іванавіч Бацкалевіч нарадзіўся 13 красавіка 1897 г. у мястэчку Ліпск Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў служыў у пана Патоцкага ў Рэпіхаве, дзе парабкаваў і яго бацька. Голад, нястача, знявагі, прыгнёт багацееў і чыноўнікаў, жорсткасць казарменных парадкаў ў царскай арміі — усё гэта давялося паспрабаваць хлопцу ў поўнай меры.
10 сакавіка 2022 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Васільеўны Дыдышка (1947), педагога, работніка культуры, паэтэсы
Ніна Васільеўна Дыдышка нарадзілася 10 сакавіка 1947 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі яе былі духоўна багатымі людзьмі, імкнуліся даць сваім чатыром дочкам добрую адукацыю. Дочкі былі выхаваны працавітымі, нават касіць і хадзіць за плугам умелі, мелі кожная сабе які-небудзь талент: вышыванне крыжыкам і гладдзю, малюнак крэйдамі, дзіўны на ўсё сяло голас. Пасля заканчэння сямігодкі Ніна Дыдышка паступіла ў Брэсцкае музычнае вучылішча, бо мела ад маці добры голас, але на вучобу не паехала.
15 сакавіка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Малевіча (1920–1994), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы
Аляксандр Іванавіч Малевіч нарадзіўся 15 сакавіка 1920 г. у мястэчку Ліпск Крывошынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер в. Ліпск Крывошынскага сельсавета Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У вялікай сялянскай сям’і было сямёра дзяцей, жылі бедна, грошай на адукацыю не было, а Саша вельмі хацеў вучыцца. У чатырнаццаць гадоў Аляксандр скончыў польскую пачатковую школу ў роднай вёсцы, працаваў рознарабочым.
10 сакавіка 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Іосіфавіча Дыдышкі (1949), беларускага спартсмена (шахматы), міжнароднага гросмайстра
Вячаслаў Іосіфавіч Дыдышка нарадзіўся 10 сакавіка 1949 г. у вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна ў 1973 г., атрымаў спецыяльнасць «матэматык-праграміст».
15 сакавіка 2015 года – 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Малевіча (1920–1994), удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўнага кавалера ордэна Славы
Аляксандр Іванавіч Малевіч нарадзіўся ў вёсцы Ліпск (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) 15 сакавіка 1920 года ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе закончыў пяць класаў школы. Працаваў рознарабочым.